У Іспаніі больш за 200 асвячоных гостый скрадзеныя для блюзнерскай выставы
Падчас імшаў у горадзе Памплона (Іспанія) мастак Абель Аскона скраў больш за 240 гасцей. Пазней з выкрадзеных дароў ён выклаў на зямлі слова «педэрастыя».
Фота дадзенага надпісу было размешчана ў грамадскай галерэі мастацтваў горада. Гарадская рада Памплоны знаходзіцца пад кантролем басконскай сепаратысцкай сацыялістычнай кааліцыі «Більду».
Асацыяцыя хрысціянскіх юрыстаў падала пазоў супраць мастака па артыкулах 524 «абраза пачуццяў вернікаў» і 525 «блюзнерства» Крымінальнага кодэкса Іспаніі, таксама паабяцаўшы, што яшчэ адзін пазоў будзе пададзены супраць гарадской адміністрацыі, калі фатаграфія не будзе прыбрана з экспазіцыі да 26 лістапада.
Прадстаўнікі асацыяцыі выказалі сваё здзіўленне з нагоды таго, што гарадская рада «незалежна ад сваёй палітычнай афарбоўкі» прыняла ўдзел у блюзнерскіх і злачынных дзеяннях.
У выпадку, калі Абель Аскона ужо прыцягваўся да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці, то акрамя штрафу яго чакае і турэмны тэрмін.
Грамадская арганізацыя «Maslibres.org» плануе правесці акцыю пратэсту перад будынкам гарадской рады Памплоны з патрабаваннямі прыбраць фатаграфіі з музея. Арганізатары мерапрыемства называюць дадзеную экспазіцыю «жудаснай атакай супраць свабод грамадзян Іспаніі і відовішчам, якое адлюстроўвае духоўную і артыстычную галечу гэтага так званага мастака».
Да вечара 23 лістапада больш за 75 тысяч чалавек падпісалі петыцыю на сайце Change.org, якая змяшчае патрабаванне ад гарадской рады неадкладна і цалкам прыбраць дадзены экспанат з музея.
Па матэрыялах CNA.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)