Абвешчаныя ўмовы другога этапа конкурса падлеткавых твораў “Лета Гасподняе”

летоВыдавецкі савет Рускай Праваслаўнай Царквы абвясціў пра ўмовы другога сезона Міжнароднага дзіцяча-юнацкага літаратурнага конкурса імя Івана Шмелева «Лета Гасподняе».

Другі этап конкурсу будзе праходзіць па выніках першага, працы на які яшчэ можна даслаць да 1 снежня. Аб’ём працаў – ад 5 да 20 тысячаў знакаў, вынікі падводзяцца ў трох узроставых групах (6-7-е, 8-9-е, 10-11 (12)) класы.

Другі этап конкурса – вочны. Падчас вясновых вакацыяў у Маскву будуць запрошаныя па 10 удзельнікаў ад кожнай узроставай групы, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Фіналісты напішуць выніковую працу на прапанаваную тэму, па выніках якой будуць названыя прызёры конкурсу.

У гэтым сезоне адной з тэматыкаў конкурса стала тэма манаства ў рускай літаратуры, прымеркаваная да 1000-годдзя рускай прысутнасці на гары Афон, якое будзе адзначацца ў 2016 годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі