Арцыбіскуп Гуджэроцці патлумачыў пажаданні Ватыкана да рэфармавання семінарыяў

семинарияУ Мінску 24 лістапада ў Душпастырскім цэнтры адбылося паседжанне створанай па рэкамендацыі Ватыкана Камiсiі па справах фармацыi семiнарыстаў і святароў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

У паседжанні Камісіі ўзялі ўдзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскi SDB, які з’яўляецца яе старшынёй, а таксама бiскуп Пінскі Антонi Дзям’янка, дапаможны бiскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскi, рэктары Вышэйшых духоўных семінарыяў ў Гродне і Пінску кс. Раман Рачко i кс. Андрэй Рылка, паведамляе catholic.by.

На паседжанне быў запрошаны арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае сваё служэнне на пасадзе Апостальскага нунцыя ў Беларусі. Да яго каталіцкія біскупы звярнулі ўсемагчымыя пытанні адносна захадаў па рэфармаванні беларускіх духоўных семінарыяў, на якіх настойвае Кангрэгацыя па справах Духавенства па выніках візіта яе прадстаўніка ў навучальныя ўстановы ў траўні.

Асаблівую ўвагу арцыбіскуп Гуджэроцці і іншыя ўдзельнікі сустрэчы накіруюць на крокі па больш цеснаму супрацоўніцтву паміж двума семінарыямі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі