Крадзеж у асабліва буйных памерах выяўлены пры будаўніцтве на “Беларуськаліі”

беларуськалий
Распачата крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб будаўнічых арганізацый, якія выконвалі працы ў ААТ “Беларуськалій”. Як паведамілі ва УБЭП УУС Мінаблвыканкама, справу распачалі па ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж у асабліва буйных памерах).

Работы выконваліся, у прыватнасці, у першым рудаўпраўленні па тэхпераўзбраенню сільвінітавых-абагачальнай фабрыкі і мадэрнізацыi вентыляцыі ў будынку грануляцыі.

Службовыя асобы стварылі няўлічаныя лішкі металапракату (больш за 20 тон) на суму больш 227 млн рублёў, якія 13 мая па падробленых дакументах выкралі і рэалізавалі камерцыйнай структуры, перадае БЕЛТА.

Пры расследаванні выяўлены яшчэ адзін факт крадзяжу металапракату – на больш чым 168 млн рублёў. Ідзе следства.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі