У Беларусі ад хатняга гвалту пакутуюць тры з чатырох жанчын

насилиеУ Беларусі з 25 лістапада па 10 снежня праходзіць кампанія па прадухіленні гвалту ў дачыненні да жанчын.

У Беларусі ад хатняга гвалту пакутуюць тры з чатырох жанчын. Пра гэта па дадзеных сацыялагічнага даследавання паведамілі ў Фондзе ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі (па замове фонду яно праводзілася ў 2014 годзе).

Паводле дадзеных, чым ніжэй узровень адукацыі, тым часцей жанчыны падвяргаюцца гвалту. Фізічны, сэксуальны і эканамічны гвалт часцей адчуваюць малазабяспечаныя жанчыны.

У 86,2% выпадкаў агрэсарам з’яўляецца мужчына. З-за перанесенага гвалту 9,5% жанчын гублялі працаздольнасць, але чвэрць пацярпелых нікуды не звяртаюцца.

16,9% жанчын не звяртаюцца па дапамогу з-за сораму і страху страціць рэпутацыю, 15,9% — спадзяюцца, што гэта не паўторыцца, 13,8% — не хочуць нашкодзіць партнёру ці мужу, 8,5% — баяцца падвергнуцца большаму гвалту.

У свеце 50% сэксуальных нападаў падвяргаюцца дзяўчынкі ва ўзросце да 16 гадоў.

Каля 603 млн жанчын жывуць у краінах, дзе хатнi гвалт не лічыцца злачынствам.
Па матэрыялах БЕЛТА

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі