Вызваленыя 10 асірыйцаў, якія знаходзіліся ў палоне ІДІЛ

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» вызвалілі групу з 10 асірыйскіх хрысціянаў, выкрадзеных у лютым на паўночным захадзе Сірыі. Гэтыя людзі былі ў групе 200 хрысціян, выкрадзеных з вёсак правінцыі Эль-Хасака.

Сярод вызваленых – пяць жанчын. Вызваленне адбылося пасля «шэрагу цяжкіх перамоваў, праведзеных Асірыйскай Царквой Усходу».

150 хрысціян, што засталіся, усё яшчэ знаходзяцца ў палоне. Перыядычна баевікі адпускаюць невялікія групы людзей, як мяркуецца, за выкуп.

У Сірыі пражывае каля 30 тысяч асірыйскіх хрысціянаў, большасць з іх пражывае ў правінцыі Эль-Хасака. У дадзеным рэгіёне адбываюцца пастаянныя сутыкненні паміж ІДІЛ, іншымі ісламісцкімі групоўкамі і рэгулярнай арміяй Сірыі. У траўні мінулага года курдскія войскі выбілі ІДІЛ з 14 хрысціянскіх вёсак.

Па матэрыялах Asia News.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі