Апытанне на вуліцах Брэста: аборт – гэта забойства (відэа)

29a86-clip-57kb

Аборт – гэта забойства. Пра гэта заявіла большасць жыхароў Брэста, да якіх падчас відэаапытання з пытаннем «Што такое аборт?» звярнуўся прадстаўнік руху «За забарону абортаў» Альберт Казаран.

Таксама многія з апытаных падтрымалі прапанову аб забароне абортаў у Беларусі. У той жа час некаторыя з іх параили не забараняць, а растлумачваць. «Я, напрыклад, позна зразумела, што гэта такое. Калі б я ведала раней, то ніколі б да гэтага не звярталася», – адзначыла адна з удзельніц апытання.

Па словах Альберта Казарана, тое, што аборт – гэта ўзаконенае забойства, зразумела кожнаму даросламу і адукаванаму чалавеку. «Я заклікаю ўсіх, хто любіць дзяцей, хто любіць Беларусь, выступаць за забарону абортаў. Гэта нашы дзеці, якіх мы павінны захаваць”, – падкрэсліў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі