Мінгандаль Беларусі ўзмоцніць кантроль за дакладнасцю рэкламы
Міністэрства гандлю Беларусі ўзмоцніць кантроль за дакладнасцю рэкламы, паведаміла 26 лістапада на прэс-канферэнцыі намеснік міністра Ірына Наркевіч. Паводле яе слоў, перш за ўсё ўвагу Мінгандлю зверне на інфармацыю аб кошце і ўласцівасцях тавараў і паслуг. Яна адзначыла, што падчас маштабных распродажаў гандаль паказвае завышаны працэнт зніжкі.
Таксама Мінгандлю разам з Міністэрствам аховы здароўя і МПЗ прапануе павялічыць штрафы за продаж сумніўных лекаў у інтэрнэце. Як распавяла намеснік міністра, у апошні час у там актывізаваліся прадаўцы лекавых сродкаў, якія прапануюць свабодна набыць, напрыклад, таблеткі, якія на самай справе можна адпускаць толькі па рэцэпце. Для юрыдычных асоб прапануецца прадугледзець штраф ад 40 да 200 базавых велічынь, для ІП – ад 30 да 100 БВ, фізічных асоб – ад 10 да 50 БВ, перадае БелТА.
Акрамя таго, Ірына Наркевіч заявіла, што рэклама на асфальце, якую ў апошні час усё часцей спрабуюць размяшчаць юрыдычныя асобы і ІП, незаконная. У стандарце вонкавай рэкламы ёсць палажэнне, якое не дапускае на паверхні дарожнага пакрыцця ніякай рэкламы, нагадала яна. Для дадатковага інфармавання гэтую забарону плануюць перанесці ў палажэнне аб размяшчэнні вонкавай рэкламы.
Міністэрства гандлю таксама выступае за абмежаванне рэкламы ў паштовых скрынях. У прыватнасці, прапануецца пазначыць адмысловымі налепкамі паштовыя скрыні жыхароў, якія не жадаюць яе атрымліваць. Адпаведны эксперымент па абмежаванні рэкламы плануюць правесці ў некаторых дамах Мінска.
Што тычыцца рэкламы канцэртаў, то тут прапануецца ўказваць ўзроставыя абмежаванні, каб абараніць дзяцей ад інфармацыі, якая можа прычыніць ім шкоду.
Разам з тым Мінгандлю не плануе ўвядзення нейкіх канцэптуальных зменаў і новых нормаў, каб не напалохаць бізнес, заявіла Ірына Наркевіч.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)