У беларускіх памежных зонах вайскоўцы адзначалі дзень арханёла Міхаіла

ГродноУ Гродне ў праваслаўны кафедральны Пакроўскі сабор 21 лістапада, у дзень ушанавання арханёла Міхаіла, – апекуна памежных войскаў, – на Боскую літургію прыйшлі памежнікі, якія дыслакуюцца ў рэгіёне пагранічных часцей.

У вёсцы Парэчча пад Гродна вайскоўцы аддзелу памежнай службы ў поўным складзе прыйшлі на Боскую літургію ў храм Казанскага абраза Божай Маці. Пазней настаяцель храма іерэй Аляксандр Іваноў прыехаў на заставу і ўручыў асабістаму саставу абраз з абліччам Хрыста Збавіцеля, у абрамленні архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла, паведамляе orthos.org.

Воіны-памежнікі 10-й заставы наведалі храм Еўфрасінні Полацкай у пасёлку Памежны, пасля заканчэння службы настаяцель храма протаіерэй Сергій Шэлест перадаў падарункі тым, хто не змог прыехаць у храм.

21 лістапада памежнікі Наваполацкай заставы “Плюсы” і аддзела памежнай службы “Опса” традыцыйна наведалі святочную богаслужбу ва Успенскім храме ў Браславе. Настаяцель храма протаіерэй Анатоль Іваноў павіншаваў воінаў-памежнікаў, уручыўшы ім тарты, а некаторым службоўцам – нацельныя крыжыкі, паведамляе eparhia992.by.

У Паставах настаяцель храма cвятителя Мікалая протаіерэй Валерый Пашкевіч 20 лістапада быў запрошаны ў атрад памежных войскаў, на наступны дзень вайскоўцы самі наведалі храм.

Напярэдадні настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў Верхнядзвінску протаіерэй Валянцін Вабішчэвіч наведаў аддзел памежнай службы «Верхнядзвінск», дзе правёў гутарку з вайскоўцамі і паказаў ім фільм пра арханёла Міхаіла. На наступны дзень байцы прыйшлі ў храм свяціцеля Мікалая на набажэнства з акафістам святому Міхаілу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі