У Дзень Падзякі Абама пацвердзіў гатоўнасць ЗША прымаць уцекачоў

едаНапярэдадні Дня Падзякі прэзідэнт ЗША Барак Абама і чальцы яго сям’і раздавалі ежу ў сталовай прытулку для бяздомных.

Звяртаючыся з нагоды свята з традыцыйнай прамовай, Абама гарантаваў гатоўнасць ЗША прымаць уцекачоў, нагадаўшы аб паходжанні Дня падзякі, калі ў 1620 годзе першыя пасяленцы запрасілі індэйцаў разам узнесці хвалу Богу за ўраджай, паведамляе ru.euronews.com.

“У 1620 годзе невялікая група перасяленцаў прыйшла на гэты кантынент. Гэта былі ўцекачы, якія ратаваліся ад ганенняў і гвалту на роднай зямлі, – падкрэсліў прэзідэнт ЗША. – Праз амаль 4 стагоддзі мы памятаем індэйцаў – мужчынаў і жанчын, – якія дапамаглі перасяленцам, калі тыя ў гэтым мелі патрэбу».

Таксама Абама сказаў, што крануты велікадушнасцю амерыканцаў, якія даслалі яму лісты з прапановай адкрыць дзверы сваіх дамоў для ўцекачоў, якія ратуюцца ад жорсткасці “Ісламскай дзяржавы”.

Па традыцыі напярэдадні свята прэзідэнт Абама памілаваў двух індыкоў. Цырымонія прайшла на лужку Белага дома. Традыцыя “памілавання індычкі” бярэ пачатак ў 1947 годзе, калі першая індычка была памілаваная 33-м прэзідэнтам ЗША Гары Труменам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі