У Магілёве прайшоў пралайф-баль

балУ Магілёве 21 лістапада Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» правёў «Восеньскі баль абаронцаў жыцця».

Удзел у пралайф-балі, які адбыўся ў Доме культуры Аўтазавода, узялі хрысціянскія сужэнскія пары з Магілёва, Віцебска, Бабруйска, Мінска і Слоніма, паведамляе prolife-belarus.org.

Некаторыя пары адмыслова загадзя хадзілі на курсы і развучвалі танцы, некаторыя не змаглі на гэта знайсці час, але арганізатары балю імкнуліся не да высокага ўзроўню выканання танцавальных рухаў, а да стварэнне магчымасці для мужоў і жонак правесці вечар у рамантычнай атмасферы.

“Танец – пэўна, апошняя сфера жыцця, якую яшчэ не закранулі фемінізм і гендэрная ідэалогія”, – кажуць арганізатары балю, які зладзілі яго ў трэці раз.

Другой мэтай арганізатараў стала жаданне прапанаваць людзям альтэрнатыву сацыяльным сеткам, бо “пралайф аб’ядноўвае тых, хто гатовы на актыўныя дзеянні, а знайсці бальную сукенку, развучыць танцы, праехаць няблізкі шлях і танцаваць пяць гадзін – гэта сур’ёзны ўчынак па сённяшніх мерках”.

Удзел у балі ўзялі як каталіцкія, так і праваслаўныя сужэнствы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі