У Мінску вырашана стварыць галерэю «Крылы анёла»

ангелаУ мінскім праваслаўным прыходзе абраза “Усіх тужлівых Радасць” 26 лістапада абмеркавалі стварэнне новага сацыяльнага праекта – Творчай галерэі “Крылы анёла”.

Удзел у абмеркаванні ўзялі чальцы Саюза мастакоў Беларусі, запрошаныя настаяцелем прыхода пратаіерэем Ігарам Карасцялёвым, і кіраўнік Цэнтра сучаснай хрысціянскай культуры “Дабравест” Вячаслаў Бабкоў, паведамляе sobor.by.

Падчас сустрэчы гаворка ішла аб выніках трохгадовага супрацоўніцтва Саюза мастакоў і дабрачыннага фестываля-марафона “Крылы анёла”. На думку ўдзельнікаў сустрэчы, у сітуацыі крызісу сямейных і духоўных каштоўнасцяў, праекты фестывалю “Крылы анёла” асабліва важныя як акцыі, накіраваныя на павышэнне грамадскага прэстыжу мацярынства і сужэнства.

Новы праект – стварэнне Творчай галерэі “Крылы анёла” – будзе рэалізаваны пры ўдзеле Цэнтра абароны мацярынства і сямейных каштоўнасцяў БПЦ. Прэзентацыя Творчай галерэі адбудзецца ў пачатку 2016 года.

Праект будзе складацца з выставачнай, лекцыйнай, канцэртнай і выдавецкай частак. Выставачная частка убярэ ў сябе экспанаванне работаў мастакоў і фатографаў, лекцыйная – стварэнне вучэбна-метадычнага комплексу для працы лектараў на экспазіцыях, канцэртная – стварэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Шчасце ў доме”, выдавецкая – публікацыю працаў пераможцаў конкурса ў выданні “Беларускае мастацтва”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі