ЗША прызналі напад на шпіталь ў Афганістане «трагічнай памылкай», у «Лекараў без межаў» застаюцца пытанні
У ЗША 24 лістапада завяршылася афіцыйнае расследаванне кастрычніцкай бамбардыроўкі амерыканскімі ваеннымі афганскага шпіталя ў Кундузе.
«Усяму віной стаў чалавечы фактар», – прызналі амерыканскія вайскоўцы ў выніку расследавання. Пад бомбамі загінулі 20 чалавек, яшчэ 40 атрымалі раненні, паведамляе ru.euronews.com.
Камандуючы амерыканскімі войскамі ў Афганістане генерал Джон Кэмпбэл заявіў, што бамбардыроўка была трагічнай памылкай: «Амерыканскія ваенныя сілы ніколі б не сталі наўмысна бамбіць шпіталь або іншыя падобныя аб’екты. Я магу афіцыйна заявіць, што людзі, адказныя за тое, што адбылося, былі адхіленыя ад сваіх абавязкаў».
Па словах генерала, вінаватыя будуць падвергнутыя адміністратыўнаму і дысцыплінарнаму пакаранню.
“Урачы без межаў” адпрэчваюць прадстаўленыя ваеннымі вынікі. Генеральны дырэктар гуманітарнай арганізацыі сцвярджае, што пасля афіцыйнага расследавання застаецца больш пытанняў, чым адказаў: «Як на самой справе гэтая чарада памылак магла адбыцца, і пад чыім кіраўніцтвам амерыканскія ваенныя дзейнічалі ў гэтую ноч?»
Узброеныя сілы ЗША разбамбілі шпіталь, які арганізавалі “Лекары без межаў” у Кундузе 3 кастрычніка. У шпіталі на той момант знаходзіліся больш за 80 лекараў і 100 пацыентаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)