Хрысціяне Ірака натхнёныя пабудовай новай царквы ў лагеры для бежанцаў
Будаўніцтва новай царквы ў лагеры для бежанцаў у Багдадзе натхніла насельнікаў лагера.
Як паведамляе міжнародная арганізацыя «Amigos de Irak» («Сябры Ірака»), новы храм, прысвечаны Панне Марыі, быў асвячоны 13 лістапада ў час Імшы, праведзенай каталіцкім арцыбіскупам Багдаду Жанам Слейманам і прадстаўнікамі нунцыятуры і мясцовых цэркваў.
На службе таксама прысутнічалі арцыбіскуп Багдадскай сірыйскай архідыяцэзіі Аба Мансур і праваслаўны святар, які з’яўляецца кіраўніком лагера.
Пабудова храма стала магчымая дзякуючы ахвяраванням з усяго свету і дапамозе папскага Фонду дапамогі царквы ў бядзе. Па паведамленнях Amigos de Irak, будаўніцтва ў Багдадзе абыходзіцца вельмі дорага, таму ў будаўніцтве выкарыстоўваліся матэрыялы, якія былі ва ўжыванні. Архітэктар праекта Абу Рамі, не ўзяў за сваю працу грошай і дапамог набыць частку матэрыялаў.
Па суботах і нядзелях у храме будуць праводзіцца імшы, а на працягу тыдня яна будзе выкарыстоўвацца для іншых мэтаў.
Па матэрыялах CNA.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)