У Бангладэш баевікі ІДІЛ расстралялі вернікаў ў мячэці

банглаУ Бангладэш у горадзе Богра 26 лістапада падчас вячэрняй малітвы ў шыіцкай мячэці чацвёра маладых людзей уварваліся ў будынак і адкрылі стральбу. Муэдзін памёр на месцы, трое вернікаў былі дастаўленыя ў бальніцу з кулявымі раненнямі рознай ступені цяжкасці. Усяго ў мячэці маліліся каля 20 вернікаў.

Адказнасць за напад ўзяла на сябе “Ісламская дзяржава”. Напярэдадні ў сталіцы краіны Дакке былі арыштаваныя двое членаў найбуйнейшай у краіне апазіцыйнай ісламісцкай партыі “Джамат-э-Ісламі” (Jamaat-e-Islami), якія займаліся прапагандай поглядаў ІДІЛ. Адзін з затрыманых падазраецца ў распальванні нянавісці і прапагандзе гвалту па даручэнні баевікоў “Ісламскай дзяржавы” ў форме арганізацыі вулічных сутыкненняў, другі – у напісанні паведамленняў з пагрозамі і ў арганізацыі нападаў на шыітаў і прадстаўнікоў іншых веравызнанняў, паведамляе мясцовая газета.

У 2013 годзе суд Бангладэш абвесціў “Джамат-э-Ісламі” па-за законам, тады ж шэраг яе лідараў быў асуджаныя за ваенныя злачынствы ў перыяд вайны за незалежнасць Бангладэш ў 1971 годзе, у т. л. – пакараныя тыдзень таму, у ноч на 22 лістапада, у турме Даккі Алі Ахсан Мухамад Муджахід і Салахаддзін Кадэр Чоудхуры.

Пакаранне двух лідараў ісламістаў-сунітаў выклікаў у краіне велізарны грамадскі рэзананс, а таксама рэлігійныя выступы. У момант пакарання ў ваколіцах турмы дзяжурылі сотні паліцэйскіх.

67-гадовы Муджахід быў прысуджаны да смяротнага пакарання за масавае вынішчэнне інтэлігенцыі ў 1971 годзе, 66-гадоваму Чоудхуры, экс-дэпутату і аднаму з кіраўнікоў апазіцыйнай Нацыяналістычнай партыі Бангладэш, інкрымінаваліся ўдзел ў катаваннях, згвалтаваннях, генацыдзе. У апошнія дзесяцігоддзі абодва дзеяча адыгрывалі важную палітычную ролю у ісламісцкім фундаменталісцкім руху.

Адразу пасля пакарання невядомыя адкрылі агонь па машыне тэлеканала Бангладэш, які рабіў рэпартаж аб пакаранні, параніўшы журналіста.

На працягу года ў Бангладэш абвастрылася супрацьстаянне кансерватыўных і менш артадаксальных сунітаў, якія выступаюць за свецкую дзяржаву, ахвярамі якога рэгулярна становяцца шыіты, а таксама каталікі і пратэстанты, якіх у краіне меншасць. У гэтым годзе невядомымі радыкаламі былі па-зверску забітыя чатыры блогеры, якія выступалі за рэлігійную цярпімасць, пра што неаднаразова распавядала Крыніца. INFO.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі