У Лідзе і Скідзелі святары распавялі пра сувязь фізічнага і маральнага здароўя

детиУ Лідзе 25 лістапада прайшоў гарадской круглы стол «Моладзь. Здароўе. Лад жыцця»з удзелам старэйшакласнікаў гарадскіх школаў, а таксама настаяцеля праваслаўнага храма Матроны Маскоўскай іерэя Арцемія Папко.

Святар нагадаў падлеткам аб тым, што некаторыя захворванні наўпрост звязаныя з амаральным паводзінамі і ладам жыцця, паведамляе lida-eparhia.by.

У Скідзелі ў гэты ж дзень адбылася гутарка «Здароўе – бясцэнны дар» з десяцікласнікамі СШ № 1 з удзелам настаяцеля храма Святых навамучанікаў і спаведнікаў зямлі Беларускай пратаіерэя Кірыла Блізнюка, паведамляе orthos.org.

У Гродне клірык прыходу Усячэння галавы Іаана Прадцечы іерэй Віктар Калацкі 24 лістапада наведаў з размовамі пра падзеі, выкладзеных у Старым Запавеце, некалькі групаў яслі-садка № 77.

Святар на даступнай мове распавёў дзецям пра паходжанне законаў, дадзеных Богам Майсею. Па заканчэнні гутаркі пры ўдзеле сацыяльнага педагога быў зацверджаны графік наступных сустрэчаў.

У Капылі ва Узнясенскім храме благачынны Капыльскай акругі пратаіерэй Сергій Чарны 20 лістапада правёў гутарку з шасцікласнікамі СШ № 2 аб штодзённай рэалізацыі запаведзі любові да бліжняга, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У гэты ж дзень у Бабруйску ў тэхналагічным каледжы размову “Прафілактыка тытунепалення і алкагольнай залежнасці” правёў настаяцель Срэценскага храма пратаіерэй Іаан Каляда, паведамляе bobruisk.hram.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі