У Магілёве затрымалі 29-гадовага наркакур’ера з буйной партыяй амфетаміну

наручники
У Магілёве затрымалі 29-гадовага наркакур’ера з буйной партыяй псіхатропнага асабліва небяспечнага рэчыва – амфетаміну. Пра гэта паведамілі ў УСК па Магілёўскай вобласцi.

Магілёвец прывёз партыю псіхатропу (больш за 280 грамаў) з Масквы ў Магілёў і быў узяты з доказамі злачынства ля прыпынку грамадскага транспарту.

Затрыманаму прад’яўленае абвінавачванне па ч.3 арт.328 КК Беларусі (незаконны абарот наркатычных сродкаў у буйным памеры) і ён заключаны пад варту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі