Вердыкт суда: Грамадскага абмеркавання будаўніцтва царквы на запаведным возеры Балдук ня будзе
У Глыбокім 27 лістапада быў агучаны вердыкт суда па пазове экалагічнай грамадскай арганізацыі “Экадом” і жыхароў вёскі Станчыкі, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва праваслаўнай царквы на беразе запаведнага возера Балдук, экасістэма якога выключае любое прыбярэжнае будаўніцтва.
Адказчыкі – Пастаўскі райвыканкам у асобе прадстаўляючых яго юрыстаў, а таксама ініцыятар будаўніцтва – мінскі мецэнат Мікалай Раманевіч, які набыў на беразе возера леціша, – у суд не з’явіліся. Прадстаўніку “Экадома” юрысту Рыгору Фёдараву было заяўлена аб адмове ў задавальненні патрабаванняў правядзення грамадскіх абмеркаванняў будаўніцтва, паведаміла ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы чалец савета ГА “Экадом” Ірына Сухій.
У тлумачэнне вынесенага рашэння суддзя паведаміў, што грамадскія абмеркаванні павінныя былі быць праведзеныя да будаўнічых экспертызаў, у дадзены жа момант ужо маецца заключэнне экспертызаў.
Таксама суддзя звярнуў увагу на той факт, што эколагамі пакуль што ня абскарджаны сам факт правамоцнасці рашэння выканкама аб дазволе на будаўніцтва.
Галоўным дасягненнем барацьбы эколагаў і грамадскага рэзанансу вакол будаўніцтва Ірына Сухій лічыць надзею на тое, што ідэя будаўніцтва на царкоўным падворку дзіцячага летніка на 150 месцаў, магчыма, будзе замарожаная, бо праект стварэння летніка прыняў канфліктны абарот. Эколагі прадстаўляюць аргументы на карысць таго, што наяўнасць летніка загубіць унікальную экасістэму возера, а мясцовыя жыхары абураныя тым, што летнік можа апынуцца казацкім, бо настаяцель пастаўскай царквы свяціцеля Мікалая Цудатворцы, пад началам якога будзе новаствораны прыход у Станчыках, з’яўляецца адным з духоўных лідараў мясцовага казацтва.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)