Папа Францішак ва Угандзе: Сведчанне вашых пакутнікаў дасягнула краю зямлі

папаПапа Францішак 28 лістапада падчас Святой Імшы ва Угандзе ў санктуарыі Намугонга маліўся аб кананізаваных 50 гадоў таму афрыканскіх пакутніках Карле Луанга і яго паплечніках.

«Перад тварам спакутаванага і параненага свету будзем ажыццяўляць Божае Валадарства «жэстамі пяшчотнана клопату, разумення і міласэрнасці», — заклікаў Папа перад чытаннем малітвы «Анёл Панскі», паведамляе ru.radiovaticana.va.

Раніцай Папа Францішак наведаў месца пахавання Карла Луанга і яго 21 паплечніка, спаленых мясцовым каралём за нежаданне адмовіцца ад Хрыста, падкрэсліўшы, што іх сведчанне «дасягнула краю зямлі, і яно з’яўляецца вялікай спадчынай» Уганды.

Напярэдадні пантыфік сустрэўся з прэзідэнтам Паўднёвага Судана

Напярэдадні па прыбыцці ва Уганду Папа Францішак незапланавана сустрэўся з прэзідэнтам Паўднёвага Судана Сальвай Кіірам. Прэс-сакратар пантыфіка а. Федэрыка Ламбардзі падкрэсліў, што Папа пастаянна сочыць за падзеямі ў самай маладой афрыканскай дзяржаве, якая стала незалежнай у 2011 годзе і якая за гэтыя пяць гадоў не ведала міру, хаця была створаная з надзеяй на мір паміж этнічнымі групоўкамі.

Мэтай шасцідзёнага візіту Папы ў Афрыку з’яўляецца імкненне паспрыяць дыялогу паміж хрысціянамі і мусульманамі.

Наперадзе візіт пантыфіка ў Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку, дзе ён наведае лагер уцекачоў і асвеціць храм у сталіцы краіны Бангі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі