У Лідзе прайшоў конкурс посных страваў сярод медыкаў
У Лідскай раённай паліклініцы 27 лістапада настаяцель праваслаўнага храма Усіх святых пратаіерэй Уладзімір Яроміч і клірык храма іерэй Аляксандр Збераноўскі адслужылі набажэснтва да заступніцтва свяціцеля Лукі аб здароўі супрацоўнікаў паліклінікі, а пасля а. Уладзімір Яроміч павіншаваў прысутных з пачаткам Каляднага посту, распавёўшы пра яго ачышчальную ролю ў духоўным жыцці чалавека.
Далей адбыўся конкурс кулінарнага майстэрства “Паляна здароўя», на які былі прадстаўленыя посныя стравы. Пераможцы атрымалі прызы ад настаяцеля – кампакт-дыскі, паведамляе lida-eparhia.by.
Па заканчэнні адбылося асвячэнне кабінетаў паліклінікі, у кожны кабінет быў змешчаны абраз з абліччам свяціцеля Лукі,
У Гродне святар благаславіў маладых лекараў
У Гродзенскай абласной лякарні 26 лістапада адбылося пасвячэнне ў прафесію маладых спецыялістаў. У гэты дзень калектыў бальніцы прыняў у свае шэрагі 33 маладых спецыялістаў.
Пасля заканчэння ўрачыстай цырымоніі і святочнага канцэрта маладыя спецыялісты накіраваліся ў збудаваны на тэрыторыі бальніцы храм свяціцеля Лукі, дзе настаяцель пратаіерэй Аляксандр Хомбак здзейсніў набажэнства і благаславіў маладых лекараў, паведамляе orthos.org.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)