У Слуцку шэсцем і мітынгам адзначылі 95-ю гадавіну паўстання за незалежнасць Беларусі (фотарэпартаж)

slucak (28)

28 лістапада ў 95-ю гадавіну пачатку Слуцкага ўзброенага паўстання прыхільнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі супраць Чырвонай арміі ў Слуцку адбыліся шэсце і мітынг.

Удзельнікі сабраліся ля дома Эдварда Вайніловіча, беатыфікацыйны працэс у дачыненні якога зараз трывае ў Каталіцкім Касцёле, дзе і адбылося ў 1920 годзе абвяшчэнне аб пачатку паўстання.

Напачатку ў святочнай атмасферы прайшла прысяга новых сябраў міжнароднай моладзевай арганізацыі Малады Фронт, якіх прывітаў старшыня – Зміцер Дашкевіч.

Затым удзельнікі, якіх было каля 150 чалавек, прайшлі дазволеным маршрутам да пляцоўкі ў парку каля футбольнага стадыёну. Праход у цэнтральную частку горада быў забаронены.

Падчас мітынгу старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і яго намеснік Рыгор Кастусёў распавялі пра значнасць падзеі і пра выклікі, якія стаяць сёння перад беларускім народам.

Фота Paval Hadzinski

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі