У сутычцы з паліцыяй на македонской мяжы пацярпелі 20 мігрантаў

дракаНа грэцка-македонскай мяжы 28 лістапада ў масавым сутыкненні пацярпелі 18 македонскіх паліцэйскіх і каля 20 мігрантаў з Афрыкі і краінаў Блізкага Ўсходу. Два паліцэйскія шпіталізаваныя з траўмамі галавы.

Сутыкненні справакавала праца македонскіх салдатаў, якія пачалі ўсталёўваць драцяны плот на мяжы. Кала 250 чалавек з мігрантаў, якія сабраліся ў Грэцыі ў чаканні магчымага праезду ў іншыя еўрапейскія краіны, пачалі закідваць іх камянямі. Паліцыя ў адказ ужыла шумавыя гранаты, перадае ВВС.

У суботнім сутыкненні ўдзельнічалі, у асноўным, выхадцы з Марока, Ірана, Пакістана і Алжыра, якім праезд забаронены. Напярэдадні яны ўжо спрабавалі рэзаць драцяныя загароды нажніцамі, а некалькі чалавек у знак пратэсту зашылі сабе раты.

Напярэдадні мараканец трапіў у бальніцу пасля таго, як спрабаваў перасекчы грэцка-македонскую мяжу на даху цягніка і атрымаў удар токам.

Улады ў македонскім Скоп’е кажуць, што не закрываюць мяжу наглуха. Плот ўзводзіцца для таго, каб мігранты перасякалі мяжу ва ўстаноўленых пунктах пропуску, аднак там дазвол на транзіт атрымліваюць толькі грамадзяне Сірыі, Ірака і Афганістана.

Таксама забарону на перасячэнне межаў для мігрантаў, якія не з’яўляюцца выхадцамі з Сірыі, Ірака і Афганістана, абвясцілі Славенія, Харватыя і Сербія.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі