У вёсцы пад Гродняй дзеці вучыліся дарыць сябе Ісусу

гераненыУ Геранёнах пад Гродняй у парафіі святога Мікалая 29 лістапада дзеці паказалі парафіянам невялікую тэатралізаваную гісторыю «Самы лепшы падарунак на Божае Нараджэнне».

Згодна са сцэнарам, акторы запакоўвалі падарункі для родных і блізкіх, адначасова разважаючы, які рэлігійны сэнс закладзены ў гэтым акце. Адна з дзяўчынак прэзентавала вялікую пустую скрыню, патлумачыўшы, што скрыня прызначаная для Ісуса, якому ў падарунак дзяўчынка мелася ўручыць саму сябе, паведамляе catholicnews.by.

У Шчучыне адзначылі дзень святога Юзафа Каласанса – апякуна дзяцей

У гэты ж дзень у Шчучыне ў парафіі святой Тэрэзы Авільскай, якой апякуюцца прадстаўнікі каталіцкай манаскай супольнасці піяраў, святкавалі Patrocinium (з лат. абарона) – дзень малітоўнай памяці святога Юзафа Каласанса, педагога і абаронцы дзяцей.

Сцэнар моладзевага свята пачаўся забаўляльнай праграмай “Маю талент”, падчас якой маладыя ўдзельнікі дзяліліся здольнасцямі да спеваў, а таксама да акцёрскай гульні. Другая частка ўяўляла з сябе конкурс, у якім удзельнікі спаборнічалі, падзяліўшыся на дзве каманды,

Свята завяршылася супольнай малітвай аб супольнасці айцоў піяраў і іх выхаванцаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі