Беларускія каталікі збіраюць грошы на развіваючыя праграмы для інвалідаў

санькоПробашч касцёла святога Роха на Залатой Горцы ў Мінску, выконваючы абавязкі прэс-сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, кіраўнік дабрачыннай арганізацыі “Чыстае сэрца”, кс. Юрый Санько лічыць, што сёння рэальная дапамога інвалідам павінная весціся ў тум ліку з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій.

“Мы плануем запусціць праект, які будзе звязаны з выкарыстаннем мабільных прыладаў, – распавядае кс. Юрый Санько. – Адна расейская фірма вырабляе спецыяльныя лагапедычныя праграмы для дапамогі ў развіцці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Такія праграмы вырабляюцца і для смартфонаў, і для стацыянарных кампутараў”, паведамляе kv.by.

Зараз, як распавёў кс. Юрый Санько, прадстаўнікі каталіцкага духавенства вядуць перамовы ў аблвыканкаме аб тым, каб такія праграмы былі набытыя для ўсіх цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама для дзіцячых дамоў і інтэрнатных навучальных установаў.

Ушчыльную рэалізацыяй праекта каталіцкія дабрачынныя структуры зоймуцца ў наступным годзе, зараз ідзе збор сродкаў для таго, каб закупіць праграмы і раздаць ва ўстановах бясплатна.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі