Біблейская філатэлія. Нараджэнне Маці Божай

1Незадоўга да Нараджэння Хрыста ў невялікім горадзе Галілейскім Назарэце жылі праведныя Іакім з роду прарока і цара Давіда і Ганна з роду першасвятара Аарона. Яны не мелі дзяцей. А гэта ў тыя часы лічылася пакараннем за грахі, так успрымалі іх стан суайчыннікі. Аднак яны не гублялі надзеі на літасць Божую і далі абяцанне прысвяціць Богу для служэння ў храме дзіця, калі яго пашле ім Гасподзь. Аднойчы старац Іакім прыйшоў у Ерусалімскі храм, каб прынесці Богу ахвяру. Але першасвятар не прыняў ахвяру, бо лічыў Іакіма нявартым гэтага з-за бяздзетнасці. У вялікім смутку Іакім пайшоў у пустэльню, дзе са слязьмі маліўся Богу аб дараванні яму дзіцяці. Ганна, даведаўшыся што здарылася з мужам, таксама шмат і шчыра малілася. “Усё на зямлі прыносіць плод свой Богу; калі б у мяне было дзіця, я таксама прысвяціла б яго Богу”. Не паспела яна так падумаць, як з’явіўся перад ёй анёл і сказаў: “Ганна, твая малітва пачута Богам. У цябе скора народзіцца дачка; цераз яе будзе дадзена выратаванне усяму свету і назавеш ты яе Марыяй”. Імя гэта азначае “Ўзвышаная”.

2 Мі.1519У 1999 годзе пошта Ізраіля паказала на сваёй марцы рэпрадукцыю малюнка Дэвіда Робертса, на якім ён намаляваў Калодзеж Дзевы Марыі, што знаходзіцца ў цэнтры Назарэту . Сюды напэўна прыходзілі па ваду бацькі Марыі і Марыя.

Анёл з’явіўся і Іакіму і сказаў: ”Бог прыняў малітву тваю і яўляе табе сваю мілату – жонка твая скора народзіць дачку Марыю, і народзінамі яе ўзрадуецца ўся зямля. І вось табе знаменне: ідзі да храма Ерусалімскага і там, ля Залатых варот, сустрэнеш жонку тваю, каторай павядомлена тое, што і табе”.

Іакім паспяшаў у Ерусалім і сапраўды сустрэў жонку ля Залатых варот.

У 1992 годзе пошты Швецыі і Расіі ажыццявілі сумесны выпуск чатырох марак з рэпрадукцыямі ікон на адной з якіх паказаная сустрэча Ганны і Іакіма.

( У хрысціянскай рэлігіі (праваслаўі, каталіцызме, уніяцтве) абраз, ікона – выявы Ісуса Хрыста, Багамцамі і Святых, якія маюць культавае прызначэнне.)

3 Мі.2734 Мі.1748

Гэтым падзеям прысвяціў свае творы Джота ды Бандонэ (італ. Giotto di Bondone) (каля 1267—1337) “ Сцэны з жыцця Іакіма і Ганны”, якія намаляваў на сценах капэлы дэль Арэна (Скравеньі) у Падуі ў 1305 годзе. Пачынаецца апавяданне ў левым верхнім куце правай сцяны, і ўвесь гэты ярус прысвечаны гісторыі Іакіма і Ганны – бацькоў Марыі, Маці Хрыста. Фрэскі цыклу “Жыццё Іакіма і Ганны” уключаюць наступныя падзеі:

– 1 Выгнанне бяздзетнага Іакіма з храма

– 2 Іакім сярод пастухоў

– 3 Звеставанне Святой Ганне

– 4 Ахвярапрынашэнне Іакіма

– 5 Сон Іакіма

– 6 Сустрэча ля Залатых Варот

У 1972 годзе пошта Арабскага Эмірату Аджман выпусціла ліст з шасці марак, на якім адлюстраваны рэпрадукцыі апошніх пяці фрэсак.

5 Мі.2200-2205 ДжоттоМомант сустрэчы ля Залатых Варот Ерусаліма паказаны на чацвёртай і шостай марках. Мастацтвазнаўцы пішуць, што ў гісторыі мастацтва цяжка знайсці твор больш кранальны, чым гэта фрэска. На мосце перад гарадскімі варотамі, нібы святадзейнічаючы, урачыста і прымірэнча абдымаюць адзін аднаго двое старых, але яшчэ дужых людзей. Адчуваючы ўзаемную прыхільнасць, яны адгадваюць пачуцці і думкі адзін аднаго і адгукаюцца на іх. Тут сплятаюцца не целы, а душы. Па адной з легенд менавіта ў гэты момант была зачатая Марыя ад пацалунку мужа і жонкі.

Але радасць пагаднення ўтойвае ў сабе рок у выяве загадкавай жанчыны ў чорным, якая стаіць трохі наводдаль ад іншых жанчын, што выйшлі насустрач Іакіму . Яна перасцерагае і нагадвае, што бясхмарных радасцей няма, і што за кожную хвіліну шчасця будучыня адгоджвае нягодамі, прадказвае слаўны, але трагічны лёс Мацi Божай.

Магчыма таму на марцы пошты Кампучыі з 1985 года паказаны толькі гэты фрагмент фрэскі, на якім адсутнічаюць Ганна і Іакім, а бачым толькі сведкаў гэтай сустрэчы.

6 Мі.28977 Мі.709Яе дапаўняе марка пошты Італіі (2003 г.), на якой паказаная хвіліна сустрэчы і жанчына ў чорным.

“Тым часам прайшлі пакладзеныя ёй месяцы, і Ганна ў дзявяты месяц нарадзіла і спытала спавівальную бабку: каго я нарадзіла? Адказала тая: дачка. І сказала Ганна: узвысілася душа мая ў гэты дзень, і паклала дачку. Паз некалькі дзён Ганна паправілася, і дала грудзі дзіцяці, і назвала яе Марыя”. «Протаевангелле Якава» (Гісторыя Якава пра нараджэнне Марыі).

Багародзіца ў тысячу разоў часцей сустракаецца на карцінах, чым у Біблейскіх тэкстах. Але марак, прысвечаных нараджэнню Марыі, адзінкі.

 8 Мі.2191Барталоме Эстэбана Мурыльё “Нараджэнне Найсвяцейшай Багародзіцы” (Луўр, Парыж). Частка карціны размешчана на марцы пошты Сьра Леонэ (1994 г.)

Мастак паказаў, што нараджэнне Маці Божая адбылося ў асяродзі бязмернай любові, ў акружэнні анёлаў, якія клапаціліся пра яе з моманту яе нараджэння.

Вельмі прыемна, што ў 1996 годзе пошта Рэспублікі Беларусь выпусціла Блок з маркай, на якой размешчаны відарыс іконы, намаляванай Пятром Яўсеевічам з Галынца ў 1649 годзе “Нараджэнне Маці Боскай”.

9 Мі.209 блок 14Пад светла-карычневым балдахінам з зялёнай на карычневай падкладцы драпіроўкай на пасцелі пад чырвонай коўдрай, аблакаціўшыся на падушкі, сядзіць Ганна ў сінім адзенні і белай з чырвонымі затканымі палосамі намітцы. Побач стаяць служанкі з дарамі. Справа сядзіць Іакім з кіем у руцэ. На пярэдні плане – сцэна купання Маткі Боскай дзвюма служанкамі. Гэта адзіны падпісаны аўтарам твор сярод твораў 17 ст. на Беларусі. Пётр Яўсеевіч намаляваў этнаграфічна дакладную карціну сялянскага быту Магілёўшчыны. Але будзем памятаць, што Маці Боская нарадзілася ў Ізраільскім горадзе Назарэце. У гэтым горадзе прайшло дзяцінства Марыі.

У 1452 годзе Філіпіна Ліпі (італ. Filippo Lippi, або Filippino Lippi; 1457/58-18 красавіка 1504) стварае адну з лепшых сваіх карцін : тонда Мадона з немаўлём і сцэны з жыцця святой Ганны.(Фларэнцыя: гал. Палаціна (палац Піці) На марцы пошты Антыгуа і Барбуда (1996 г.) фрагмент другога плану гэтай карціны – Нараджэнне Марыі. Справа Ганне паказваюць загорнутую ў пялёнкі Марыю, злева – дзве жанчыны з дарункамі.

10 Мі.2110“Нараджэнне Марыі”. Moscow School. Выданне пошты краіны Аджман (1972 г.)

У верасні, менавіта гэтай залатой парой, адзначаецца свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы Марыі.

На левай сцяне капэлы дэль Арэна (Скравеньі) у Падуі намаляваная ў шасці сцэнах гісторыя Марыі, якая працягвае гісторыю Іакіма і Ганны – бацькоў Марыі на процілеглай сцяне. Першыя дзве фрэскі гэта:

1 Нараджэнне Марыі

2 Уводзіны Марыі ў Храм

11 Мі.1705Джота 12 Мі.1706 1Нараджэнне Дзевы Марыі, маці Ісуса Хрыста не было падзеяй выпадковай, бо ёй была адведзеная важная роля ў ажыцяўленні Боскай ідэі выратавання чалавецтва. Менавіта жанчына і паклала яму аснову і застаецца на ўсе часы носьбіткай духоўнасці і чысціні.

Бацькі Марыі Іакім і Ганна адносіліся да яе не толькі як да сваёй дачкі, але і як да скарбу, абяцанага Богу. Калі дзяўчынцы споўнілася тры гады, бацькі сабралі родных і знаёмых, адзелі Марыю ў святочнае адзенне і пайшлі ў Ерусалім. Калі яны падышлі да храма, насустрач выйшаў першасвятар Захарыя ў суправаджэнні іншых святароў. Ганна паставіла Марыю на першую ступеньку і хацела весці яе за руку, але ўсім на здзіўленне дзяўчынка сама ўзышла па пятнаццаці ступенях храме без дапамогі.

13 Мі.513 блок 66Пошта Уганды (1986 г.). размясціла на сваім блоку рэпрадукцыю карціны Філіпа Ліпі “Увядзення Багародзіцы ў храм”

14 (Mi.2582) 1977 Увядзенне ў храм Гэтай жа падзеі прысвяціла сваё выданне пошта Балгарыі ў 1977 г. у серыі, прысвечанай іконам IX – XIX стагоддзяў. На адной з марак адлюстравана ікона Увядзення Багародзіцы ў храм.

Першасвятар зразумеў, што гэта дзіцё незвычайнае і ўвёў яе ў “Святое святых”, куды ён сам мог заходзіць толькі раз у год для ахвяравання. У храме Марыя навучалася Святому Пісанню і рознаму рукадзеллю.

15 Мі.5476Намаляваў Малалецтва Мадонны мастак Дэ Сурбаран Франсіска (1598 – 1664). Паміж 1658 і 1660 гадамі. Карціна знаходзіцца ў Дзяржаўным Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу. А пошта Расіі ў 1985 годзе выдала марку з рэпрадукцыяй гэтай карціны.

Жыццё Прасвятой Багародзіцы – гэта прыклад любові да Бога, любові да бліжняга, духоўнасці. Яна – адзіная дзева, душа якой не была абцяжарана ніводным грахом, ні на адзін момант.

Паломнікі, пабыўшы ў Назарэце, сведчаць, што неба там асаблівае, непараўнальнае ні з чым, ярка-блакітнага колеру. Блакітны колер – сімвал Божай Маці, яе чысціні і духоўнасці. Таму ўсе храмы ў яе гонар (асабліва драўляныя) блакітнага колеру.

Лявон Карповіч, мястэчка Луна-Воля, спецыяльна для Krynica.info

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі