У Будславе абдылася сустрэча сем’яў на пачатак Адвэнта

БудслаўУ Будславе ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай 29 лістапада па ініцыятыве сясцёр з каталіцкай кангрэгацыі назарэтанак адбылася супольная малітва на пачатак Адвэнта для сем’яў.

Удзел ў малітоўным чуванні ўзялі 20 сем’яў. Падчас сустрэчы кожны ўдзельнік выцягнуў картку з прозвішчам сям’і, за якую будзе маліцца цягам Адвэнта, паведамляе catholic.by.

У межах сустрэчы адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой вернікі маліліся да заступніцтва благаслаўлёных сясцёр-пакутніц з Навагрудка, якія былі растраляныя ў 1943 годзе, дабраахвотна аддаўшы жыццё за закладнікаў – святара і вяскоўцаў. Напрыканцы адарацыі вернікі змаглі ушанаваць рэліквіі благаслаўлёных сясцёр-пакутніц.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі