У Гродна запрашаюцца юнакі на распазнанне паклікання

юношаУ Гродне ў каталіцкай Вышэйшай духоўнай семінарыі 3-5 студзеня пройдуць рэкалекцыі аб распазнанні паклікання для юнакоў ад 14-і гадоў.

Запланаваныя канферэнцыі, Святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, магчымасць нефармальнага камунікавання з семінарыстамі. Аб жаданні ўдзльнічаць трэба паведаміць да 20 снежня.

У Баранавічах у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага 19 снежня адбудзецца аплатковая сустрэча, на якую запрашаюцца ўсе студэнты і выпускнікі. Праграма пачнецца Святой Імшой у 16.00. Запісацца на ўдзел трэба да 13 снежня.

У Лучай прыедзе аўтар “Сямі камянёў”

У Лучаі ў парафіі святога Тадэвуша 6 снежня на “Мікалайкі” пасля Святой Імшы ў 11 гадзін адбудзецца прэзентацыя рамана-фэнтэзі “Сем камянёў” Аляксея Шэіна і канцэрт, паведамляе luchai.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі