Архіепіскап Феадосій асвяціў месца будаўніцтва царквы на возеры Балдук

казакиАрхіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій 30 лістапада асвяціў месца будаўніцтва праваслаўнай царквы абраза Божай Маці «Жываносная крыніца» у вёсцы Станчыкі на беразе запаведнага возера Балдук, рашэнне аб узвядзенні якой выклікала шырокі грамадскі рэзананс і разглядалася ў судзе.

Уладыку Феадосію саслужыў настаяцель Пастаўскага благачыння пратаіерэй Валерый Пашкевіч і іншыя святары рэгіёну. Разам з а. Валерыем Пашкевічам на богаслужбу прыехаў Пастаўскі атрад Беларускага казацтва, паведамляе eparhia992.by.

Архіепіскап Феадосій павіншаваў прысутных вернікаў са знамянальнай падзеяй і пажадаў хутчэйшага завяршэння будаўніцтва новага храма.

Занепакоенасць мясцовых жыхароў і эколагаў выклікаюць звесткі аб магчымай арганізацыі на базе будучага прыхода дзіцячага казацкага летніка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі