Чытанні ў Магілёве: Супрацьпаставіць цёмнаму валу маскультуры нацыянальную духоўнасць
У Магілёве 26 лістапада прайшлі IX абласныя праваслаўныя Георгіеўскія агульнаадукацыйныя чытанні.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў Чытанняў, якія сабраліся ў Магілёўскім абласным ліцэі № 3, звярнуўся епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній. Дакладчыкі прадставілі выступы як гістарычнага і тэарэтычнага характару, так і практычнай накіраванасці, паведамляе mogeparhia.by.
Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага часу БДУ Валянціна Цяплова і выкладчык Магілёўскага медыцынскага каледжа Антаніна Антоненка асаблівую ўвагу надалі праблеме масіраванага ўдару сучаснай масавай культуры, якая абвальваецца на карыстальніка са сродкаў масавай інфармацыі і інтэрнэту, дакладчыкі заклікалі «супрацьпаставіць гэтаму цёмнага валу сучаснай масавай культуры нашыя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці і годны лад жыцця чалавека».
З дакладам аб магілёўскім герархе мінулага, свяціцеле Георгіі Каніскім, памяці якога прысвячаліся Чытанні, выступіў кандыдат філалагічных навук Сяргей Сомаў, падкрэсліўшы, што менавіта на кіраўніках і уладарах ляжыць асаблівая адказнасць перад людзьмі і перад Богам.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)