Пратэстуючым студэнтам БДУ не атрымалася выклікаць рэктара на дыван (абноўлена) (фотарэпартаж)

studenty (17)

Удзельнікаў «Маршу студэнтаў» не пускаюць ва ўнутраны дворык Белдзяржуніверсітэта. Пратэстуючыя супраць увядзення платных пераздач студэнты спрабавалі трапіць у панадворак праз вароты каля факультэта міжнародных адносін, але яны апынуліся зачыненымі, хоць звычайна адкрытыя.

Пасля таго, як студэнты пайшлі шукаць іншы ўваход, вароты зноў адкрыліся. Галоўны корпус БДУ між тым апынуўся «на рамонце». Зачыненымі апынуліся і іншыя ўваходы. У суседніх дварах дзяжураць машыны ДАІ.

Зараз пратэстоўцы стаяць каля ўваходу ў галоўны корпус з боку праспекта Незалежнасці і скандуюць: «Рэктар, выходзь!». На тых, хто трымае ў руках плакаты, міліцыя складае пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Адмыслова для рэктара перад уваходам у корпус разаслалі чырвоны дыван (на фота), скандуючы “Рэктара на дыван!”.

дыван

Тым не менш, выклікаць рэктара Сяргея Абламейка ў студэнтаў так і не атрымалася. Акцыя завяршылася ў 14:15. Пра затрыманні не паведамляецца.

Марш студэнтаў пачаўся каля 13:00 ад Міхайлаўскага сквера. У акцыі ўдзельнічае да 100 чалавек. Яны патрабуюць сустрэчы з рэктарам і адмены запланаванага ўвядзення платных пераздач. Рэктар ад прызначанай на 13:30 сустрэчы са студэнтамі адмовіўся з-за «магчымых правакацый».

Фота Paval Hadzinski

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі