Эксперты абмяркуюць у Мінску пытанні прадастаўлення прытулку

беженцы
Трэба быць гатовымі да масавага прыёму бежанцаў, калі такое адбудзецца, заявіў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Ён лічыць неабходным прагназаваць напрамкі міграцыйных патокаў праз Беларусь і ў Беларусь, перадае БелаПАН.

У Мінску 3-4 снежня праходзіць рэгіянальны семінар «Абмен вопытам у сферы прыстанішча (працэдура прытулку, умовы прыёму, папярэджанне злоўжыванняў сістэмай прытулку)» з удзелам экспертаў з Бельгіі, Германіі, Латвіі, Польшчы і Румыніі, прадстаўнікоў ЕС, Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і кампетэнтных органаў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

У Беларусі разглядаюць працэдуры і сітуацыю, звязаную з бежанцамі ў Беларусі і ЕС. Беларускі бок намерны вывучаць вопыт ЕС па масаваму прыёму бежанцаў і нешта пераймаць для сябе.

Бягун паведаміў, што 3 снежня ў Палаце прадстаўнікоў у першым чытанні разглядаецца законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон аб вымушанай міграцыі і прадугледжваецца адзіная працэдура для разгляду хадайніцтваў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства аб прадастаўленні статусу бежанца або прытулку на тэрыторыі Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі