Мітрапаліт Кандрусевіч запрашае журналістаў на аплатковую сустрэчу
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрашае журналістаў на аплатковую сустрэчу, якая адбудзецца ў межах перадкаляднай прэс-канферэнцыі герарха 8 снежня ў курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Сустрэча пачнецца ў 11.00, паведамляе catholic.by.
У Гродне адбудзецца свята для ўдзельнікаў пілігрымкі ў Рось
У Гродне ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 26 снежня адбудзецца аплатковая сустрэча ўдзельнікаў пешай пілігрымкі Гродна-Рось (у санктуарый Ісуса Журботнага ў Росi). На сустрэчу запрашаюцца ўдзельнікі гэтай пілігрымкі і тыя, хто хоча імі стаць.
Сустрэча пачнецца Святой Імшой у 19.00 у інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і ўдзельнікаў пілігрымкі. Пасля Імшы адбудзецца дзяленне аплаткай, салодкі пачастунак і забавы у дольным касцёле.
Таксама ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі з 11 па 13 снежня адбудуцца рэкалекцыі для ўсіх супрацоўнікоў гарадскіх службаў аховы здароўя. Рэкалекцыі ўзначаліць а. Віталій Сапега OP, які апякуецца Душпастырствам службы аховы здароўя святых Космы і Дам’яна ў Гродне. Праграма рэкалекцыяў маецца тут.
У Магілёве на адвэнтавае чуванне збярэцца моладзь
У магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава 12 снежня адбудзецца адвэнтавае чуванне моладзі «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць». Праграма сустрэчы маецца тут.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)