У Ерусаліме знойдзены адбітак пячаткi цара Эзэкіі

печать
У Ерусаліме знойдзены гліняны адбітак пячаткi цара Эзэкіі (Хiзкiягу), які кіраваў у Юдэі з 727 года да н. э. да 698 года да н. э.

Адбітак быў знойдзены ў археалагічным парку Афель, на поўдзень ад Храмавай гары ў Ерусаліме падчас раскопак. Іх праводзілі спецыялісты інстытута археалогіі Габрэйскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам доктара Эйлат Мазар.

Гэта адбітак авальнай формы, памерам 9,7х8,6 мм, на гліняным фрагменце таўшчынёй каля 3 міліметраў і памерам 13х12 міліметраў. На ім бачныя сляды ад пярсцёнка, які ўтрымліваў царскую пячатку.

На друку напісана на біблійным іўрыце: «Належыць Хiзкiягу, сыну Ахаза, цара Юдэйскага». У цэнтры намалявана крылатае сонца з трыма прамянямі, побач з сімвалам неўміручасці (анк, «егіпецкі крыж»).

На думку навукоўцаў, пячака адносіцца да позняга перыяду праўлення Эзэкіі.

Падобны адбітак выяўлены ўпершыню.

Па матэрыялах newsru.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі