ААТ «Камволь» не хапіла грошай на мадэрнізацыю

камволь

Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 3 снежня пры наведванні ААТ «Камволь» даручыў яго кіраўніцтву падрыхтаваць абгрунтаванне для выдзялення дадатковых сродкаў на рэалізацыю інвестпраекта на прадпрыемстве.

Кіраўніцтва прадпрыемства разлічвае на дадатковыя сродкі з інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама.

Прэм’ер адзначыў, што на «Камволі» ужо праведзена сур’ёзная мадэрнізацыя і зараз вырабляецца 6 млн пагонных метраў тканін у год. Але фінішная аперацыя, звязаная з аздабленнем тканін, патрабуе заканчэння мадэрнізацыі, якая, хутчэй за ўсё, гэта скончыцца ў першай палове года 2016, сказаў ён, перадае БЕЛТА.

Кабякоў таксама адзначыў праблемы па рэалізацыі прадукцыі, падкрэсліўшы, што пытанні збыту з’яўляюцца ключавымі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі