Абвінавачаны ў карупцыі магілёўскі чыноўнік памілаваны Лукашэнка

уголовное дело

Прэзідэнт Беларусі памілаваў былога начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Яўгенія Дуплеўскага, абвінавачанага ў карупцыйным злачынстве.

Справа была ўзбуджаная ў лютым 2014 па частцы 2 артыкула 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае паўторна або групай асоб па папярэдняй змове). Дуплеўскi ў 2010-2013 гадах гадах афармляўся ў школу па сумяшчальніцтву настаўнікам факультатываў, а ў рэальнасцi заняткі з навучэнцамі не праводзіў. Пры гэтым ён атрымліваў зарплату (на агульную суму каля 22 млн рублёў). Пасля, прызнаўшы сваю віну ў крадзяжах, ён падаў прэзідэнту прашэнне аб памілаванні.

Чыноўнік быў памілаваны яшчэ вясной гэтага года, значыць, ён кампенсаваў шкоду ў двухразовым або трохразовым памеры, паведаміў БелаПАН начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй пракуратуры Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў.

Артыкул, па якiм абвiнялi чыноўніка, прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі