Беларусы ў лістападзе купілі валюты больш, чым прадалі

 

курсы валют

Беларусы ў лістападзе купілі валюты больш, чым прадалі. Чыстая купля валюты насельніцтвам склала 84,1 млн долараў. Пра гэта паведамілі ў Нацбанку.

Па дадзеных рэгулятара, фізічнымі асобамі было прададзена наяўнай і безнаяўнай валюты на 574,25 млн даляраў (за студзень-лістапад – 6,69 млрд), а купілі яны 658,35 млн (6,45 млрд).

Суб’екты гаспадарання – рэзідэнты Беларусі прадалі замежнай валюты на 1,38 млрд даляраў (16,3 млрд у студзені-лістападзе), купілі 1,55 млрд  (16,6 млрд). Чыстая купля склала 170,28 млн.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі