Генпракуратура і мінтранс патрабуюць ад аўтаперавозчыкаў не дыскрымінаваць інвалідаў

фэст экскурсаводаў 6

У лакальных нарматыўных прававых актах тупы «Аўтобус-тур» (Беларусь) і шэрагу замежных перавозчыкаў ўтрымліваюцца дыскрымінацыйныя нормы ў адносінах да інвалідаў. Іх дапускаюць да паездкі ў аўтобусах на міжнародных рэйсах толькі ў суправаджэнні іншых паўналетніх асоб без абмежаваных фізічных магчымасцей.

Паколькі ні ў міжнародных дагаворах, удзельніцай якіх з’яўляецца Беларусь, ні нацыянальным заканадаўстве такія патрабаванні не ўтрымліваюцца, Генеральная пракуратура прызнала дзеянні перавозчыкаў незаконнымі. Па патрабаванні Генпракуратуры правілы «Аўтобус-тур» прыведзены ў адпаведнасць з заканадаўствам, паведамілі ў ведамстве.

Мінтранс сваю чаргу папярэдзіў кіраўнікоў замежных аўтатранспартных арганізацый, якія перавозяць пасажыраў у міжнародных зносінах, а таксама мінінфраструктуры Украіны аб неабходнасці няўхільна выконваць у міжнародных рэйсах ў Беларусі беларускае заканадаўства і міжурадавыя пагадненні аб міжнародных аўтамабільных зносінах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі