Гродзенскія лютэране запрашаюць на мюзікл, пастаўлены пацыентамі хоспіса

лютерУ Гродне ў храме лютэранскай супольнасці святога Яна 5 снежня ў 14.00 адбудзецца дабрачыннае свята, падрыхтаванае валанцёрамі і падапечнымі Гродзенскага дзіцячага хоспіса, якія прадставяць сацыяльны мюзікл «Я-МЫ».

Тэатральная пастаноўка прымеркаваная да двух міжнародных святаў – Дня людзей з інваліднасцю, які святкуецца 3 снежня, і Дня валанцёраў, які святкуецца 5 снежня, паведамляе luther.by.

У мінулым годзе каманда валанцёраў і дзяцей хоспіса ўжо дэманстравала гледачам сваё сцэнічнае майстэрства, калі пастаноўка мюзікла «Гадкае качаня» сабрала больш за 200 гледачоў.

З сабой гледачы могуць узяць маленькія падарункі для юных акцёраў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі