Гуджэроці: Папа Рымскі вельмі паважае беларускі народ

чуванне38Гуджэроці

Каталіцкі Касцёл, Папа Рымскі Францішак вельмі паважаюць беларускі народ. Пра гэта заявіў апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці 4 снежня на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.

“І не толькі паважае, але і любіць гэты сціплы, вельмі добры беларускі народ”, – дадаў ён, падводзячы вынік сваёй місіі ў Беларусі, перадае БелТА.

Апостальскі нунцый адзначыў, што яму вельмі шкада пакідаць Беларусь, бо тут яму было добра жыць і працаваць. Апостальскі нунцый падкрэсліў, што ён шмат ездзіў па Беларусі, яго шмат запрашалі, у тым ліку маленькія населеныя пункты.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі