Кіраўнік каталікоў Ірака: Нашыя агульныя пакуты з мусульманамі стануць сілай, якая спыніць шторм
Кіраўнік Халдэйскай каталіцкай царквы патрыярх Луіс Рафаэль I Сако звярнуўся да іракскіх каталікоў, жыццё якіх штодня падвяргаецца небяспецы, з нагоды юбілейнага Года міласэрнасці.
«Для нас, іракскіх хрысціянаў, пакутніцтва – харызма нашай Царквы. Як меншасць, мы сутыкаемся з цяжкасцямі і ахвярамі, але мы ўсведамляем, што мы – сведкі Хрыстовы, і гэта можа пацягнуць за сабой тое, што мы станем пакутнікамі», – звяртаецца герарх да вернікаў Халдэйскай каталіцкай царквы, паведамляе asianews.it.
Прадстаяцель халдэеў-каталікоў пераконвае сваіх адзінаверцаў не пакідаць радзіму: «Нельга пакідаць нашую радзіму без хрысціянскай прысутнасці. Ірак – гэта наша ідэнтычнасць. У нас ёсць пакліканне, мы павінныя з’явіцца сведкамі радасці Евангелля».
Таксама Луіс Рафаэль I Сако заклікае быць больш уважлівымі да адзінаверцаў, вымушаных бегчы са сваіх родных мясцінаў, ахопленых вайной, дапамагчы ім матэрыяльна і малітоўна, даць «знак надзеі».
Са словамі падзякі прадстаяцель халдэеў-каталікоў звяртаецца да мусульманаў, якія разам з хрысціянамі супрацьстаяць татальнаму злу: «Выдатна, калі мы можам выказаць сяброўства, салідарнасць і падтрымку нашым мусульманскім братам і сёстрам. Няхай нашыя агульныя пакуты стануць сілай, перад якой спыніцца нават шторм!».
Кульмінацыяй Юбілейнага года для Халдэйскай Каталіцкай царквы будзе паломніцтва ў Ур Халдэйскі – месца, з якога ў Святую Зямлю прыйшоў праайцец Аўраам.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)