У Лоеве і Буда-Кашалёве заклалі традыцыю праваслаўных Чытанняў

лоевУ Лоеве на Гомельшчыне 27 лістапада ў актавай зале СШ № 1 упершыню прайшлі праваслаўныя раённыя Пакроўскія адукацыйныя чытанні “Супрацоўніцтва школы і Царквы: шляхі духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў. Праблемы і перспектывы».

У працы Чытанняў узялі ўдзел старшыня Камісіі па кананізацыі святых Гомельскай епархіі пратаіерэй Аляксандр Лапушанскі, каардынатар па сувязях з грамадскасцю Гомельскай епархіі Наталля Жгірава, святары Лоеўскага благачыння, паведамляе eparhiya.by.

Благачынны Лоеўскай акругі, настаяцель Траецкага сабора іерэй Дзімітрый Чваркаў распавёў пра сваё бачанне формаў супрацоўніцтва прыходскіх нядзельных і свецкіх школ.

Напярэдадні Чытанні на аналагічную тэматыку прайшлі ў выставачнай зале карціннай галерэі ў Буда-Кашалёве. Удзел у Чытаннях узялі благачынны Буда-Кашалёўскай акругі пратаіерэй Сергій Пяшко, а таксама госці з Гомеля – Наталля Жгірава, пратаіерэй Вадзім Качан. З дакладам выступіў клірык гарадскога Мікалаеўскага храма іерэй Аляксандр Асадчы, таксама адбыўся канцэрт з удзелам выхаванцаў школы і выхаванцаў нядзельнай школы з аграгарадка Уваравічы, якія прывезлі калядны спектакль.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі