У мінскай царкве “Гефсіманія” пройдзе семінар аб інтымным аспекце сямейнага жыцця

семинар парУ мінскай царкве хрысціянаў Веры Евангельскай “Гефсіманія” 7 снежня пройдзе чарговы семінар для сужэнстваў, тэма якога ў гэты раз будзе гучаць як “Шлюбныя абавязкі і адносіны ў святле Бібліі”.

У межах семінара, які правядзе намеснік епіскапа Аб’яднання Цэркваў ХВЕ, рэктар Тэалагічнага інстытута Сяргей Паднюк, на падставе Бібліі будуць разглядацца пытанні, якія тычацца інтымных узаемаадносінаў у шлюбе, па гэтай прычыне на семінар запрашаюцца толькі сямейныя пары, у т. л. з іншых цэркваў, паведамляе geth.by.

З прычыны інтымнасці размовы прамая трансляцыя і відэазапіс семінара ажыццяўляцца не будуць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі