У мінскай царкве ХПЕ спасцігалі гармонію шлюбу

гармонияУ мінскай поўнаевангельскай царкве “Новае Жыццё” 27-28 лістапада прайшла сямейная канферэнцыя «Гармонія ў шлюбе», спікерамі якой выступілі лідары сямейнага служэння Васіль і Алена Дзянісавы.

Першы дзень канферэнцыі прысвячаўся тэме «Патрэбнасці мужа і жонкі», другі – тэме «Пераемнасць пакаленняў». Частка дыскусіі прысвячалася таксама сямейным інтымным адносінам ў шлюбе, ілюстрацыяй да размовы пра якія стала біблейская «Песня песняй», паведамляе newlife.by.

У завяршэнне канферэнцыі пропаведдзю на тэму пошуку гармоніі ў сям’і падзяліліся старэйшы пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка і яго жонка Ірына. У гэты дзень сужэнства Ганчарэнкаў атрымлівала віншаванні з 23-ай гадавінай шлюбу.

На памяць аб сустрэчы ўсе ўдзельнікі канферэнцыі атрымалі магніт з выслоўем з Бібліі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі