У мінскіх гіпермаркетах “Прастор” збіраюць калядныя падарункі для самотных і хворых
У мінскіх гіпермаркетах “Прастор” 11, 12 і 13 снежня будзе праходзіць дабрачынная акцыя «Калядны падарунак».
У гэтыя дні з 10.00 да 20. 00 у гіпермаркетах будуць знаходзіцца праваслаўныя валанцёры з брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, якім любы пакупнік зможа аддаць рэч, набытую для самотных старых і дзяцей-інвалідаў з псіханеўралагічных інтэрнатаў Міншчыны. Спіс тавараў, якія асабліва патрэбныя гэтым людзям, можна ўбачыць тут.
Інтэрнаты асабліва маюць патрэбу ў прадметах асабістай гігіены, а таксама матэрыялах для творчасці – фарбах, фламастарах, алоўках, альбомах для малявання, каляровай паперы, пазлах, бісеры, клеі ПВА.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
04.12.2015
Абвесткі, Навіны цэркваў|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)