У Віцебску пачынаюцца «Дні хрысціянскай культуры»
У Віцебску 5 снежня пачынаецца XVI каталіцкі фестываль «Дні хрысціянскай культуры», які працягнецца да 6 студзеня.
Цягам фестываля ў касцёлах горада пройдуць выстава працаў дзіцячай творчасці «Божы свет вачыма дзяцей», выстава працаў народнага клуба фларыстыкі «Анюта» «Свет навокал нас», канцэрты парафіяльных хораў. Падрабязная праграма маецца тут.
У Віцебскім абласным мастацкім музеі будзе экспанавацца выстава дзіцячай творчасці «Таямнічае Раство», у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Пятра Машэрава 19 снежня пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Тэматыка Раства ў сусветнай мастацкай культуры». У катэдральным касцёле Ісуса Міласэрнага 26 снежня пройдзе абмеркаванне хрысціянскіх матываў рамана Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта».
29 і 30 снежня каталікі разам са Святым Мікалаем наведаюць са святочнай праграмай пацыентаў Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы. 5 студзеня ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска пройдзе конкурс нацыянальнай батлейкі. Завершыцца фестываль святочным канцэртам у катэдральным касцёле Ісуса Міласэрнага.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- Біскуп Юрый Касабуцкі: Езуса пакаралі смерцю, бо хтосьці адчуў страх згубіць сваю ўладу 11.04.2021 04:08
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)