Хрысціяне Інданезіі вымушаныя сустракаць Адвэнт і Раство на вуліцы

Вернікі Інданезійскай Хрысціянскай Царквы «Ясмін Багор» (прэсвітарыяне) вырашылі святкаваць Адвэнт і Раство ў цэнтры Джакарты, перад прэзідэнцкім палацам, запрасіўшы далучыцца прадстаўнікоў іншых цэркваў і канфесій.

Ужо шосты год як «Ясмін Багор» адзначае Раство без памяшкання, бо адміністрацыя горада Богор адмовіла ім у выдачы дазволу на памяшканне. Ужо некалькі святочных літургічных службаў Царква правяла ля прэзідэнцкага палаца, аднак гэтыя акцыі так і не падштурхнулі прэзідэнта Джока Відода выступіць у абарону рэлігійных меншасцяў.

На працягу многіх гадоў, пратэстанты краіны карыстаюцца падтрымкай шэрагу праваабарончых арганізацый Інданезіі. Да ўдзелу ў акцыі былі запрошаныя прадстаўнікі іншых Цэркваў і канфесій. Як лічаць прадстаўнікі царквы, гэта заахвоціць іншыя хрысціянскія Цэрквы Інданезіі набрацца смеласці і запатрабаваць ад дзяржавы абароны сваіх правоў.

Інданезія, краіна з самай вялікай мусульманскай папуляцыяй ў свеце, становіцца месцам стала росту колькасці выпадкаў нецярпімасці ў дачыненні да прадстаўнікоў рэлігійных меншасцяў: хрысціян, мусульман іншых напрамкаў і інш. Каардынатар Нацыянальнай камісіі па правах чалавека абвінаваціў улады Інданезіі ў ігнараванні выпадкаў парушэння правоў рэлігійных меншасцяў і нежаданні ўмешвацца у дыскрымінацыйныя дзеянні мясцовых уладаў.

Па матэрыялах Asia News.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі