Хрысціянка збегла з Ірана, але загінула ад рук фанатыка ў ЗША

Хрысціянка Бенета Бетбадал яшчэ ў маладосці збегла з Ірана ў ЗША, ратуючыся ад рэлігійных пераследаў, якія рушылі за рэвалюцыяй 1979 года. 46-гадовая маці траіх дзяцей і жонка знаходзіцца ў спісе людзей, якія загінулі ў час стральбы ў Сан-Бернардына 2 снежня.

«Яна была проста анёл», – успамінае яе муж Арлен Вердэх’ю, афіцэр паліцыі.

Выпускніца Каліфарнійскага політэхнічнага універсітэта ў Памоне, Бенета працавала санітарным інспектарам горада Сан-Бернардына ў штаце Каліфорнія. Па словах яе мужа, яна з нецярпеннем чакала Раства, бо рыхтавала выступ для сваіх калег, сярод якіх быў і Саід Фарук, які са сваёй жонкай Ташфін Малік здзейсніў напад на мясцовы грамадскі цэнтр, падчас якога былі забітыя 14 чалавек. Сярод іх была і Бенета Бегбадал, іранская хрысціянка, што пакінула родную краіну з-за ісламскіх экстрэмістаў.

Па словах яе мужа, нават Амерыка не можа быць бяспечным месцам для хрысціянаў.

Па матэрыялах CBN.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі