У Гродне “Карытас” зладзіў свята для маленькіх інвалідаў

дашкалятыУ Гродне з нагоды Міжнароднага дня інвалідаў, які адзначаецца 3 снежня, валанцёры рэгіянальнай каталіцкай місіі «Карытас» падрыхтавалі свята для выхаванцаў Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 30, дзве групы якога складаюцца з малых з ДЦП.

Падчас адмыслова падрыхтаванай праграма валанцёры заахвочвалі дзяцей рабіць людзям дабро, а свет – лепшым, напаўняючы яго добрымі ўчынкамі. Малыя таксама прадэманстравалі свае таленты – спявалі, танчылі, гралі на музычных інструментах, паведамляе catholic.by.

Да свята для інвалідаў далучыліся праваслаўныя святары

Гомельскія інваліды па зроку, якіх падтрымліваюць прыхаджане праваслаўнага храма Аляксандра Неўскага, 3 снежня змаглі здзейсніць паломніцкую паездку па святых месцах Рэчыцкага раёна.

Паездку арганізаваў аддзел па сацыяльным служэнні і царкоўнай дабрачыннасці Гомельскай епархіі. Невідушчыя прыхаджане, якіх суправаджалі старшыня аддзела пратаіерэй Уладзімір Сілянкоў і настаяцель храма іерэй Мікалай Барсукоў, пабывалі ў храме Георгія Пераможцы ў вёсцы Белае Балота, дзе знаходзіцца цудатворны абраз Божай Маці «Неўпівальная Чара», і вёску Чорнае, знакамітую святымі крыніцамі, паведамляе eparhiya.by.

У Слоніме 3 снежня ўдзел у акцыі “Добрае сэрца” ў СШ № 10 ўзялі клірык Траецкага сабора іерэй Яўген Казук і чальцы прыходскага моладзевага брацтва з музычным падарункам eparhia.by.

Благачынны Карэліцкай акругі пратаіерэй Мікалай Орса і настаяцель Петрапаўлаўскага храма ў вёсцы Вялікія Жухавічы іерэй Віктар Рыбін наведалі ў гэты дзень насельнікаў Жухавіцкага Дома-інтэрната.

Благачынны Браслаўскай акругі пратаіерэй Анатоль Іваноў у гэты дзень наведаў гарадскі Дом састарэлых, дзе пагутарыў з самотнымі старымі і здзейсніў вадасвятнае набажэнства з асвячэннем ўсіх жылых пакояў і гаспадарчых памяшканняў, паведамляе eparhia992.by.

У Скідзелі ў СШ № 1 адбыўся канцэрт для дзяцей з карэкцыйнага цэнтра і аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, у якім выступілі і гаспадары школы, і госці. Са словамі бласлаўлення да артыстаў звярнуліся настаяцелі гарадскіх храмаў пратаіерэй Кірыл Блізнюк і іерэй Сергій Ермакоў, паведамляе orthos.org.

У Ваўкавыску ўдзел у святах для інвалідаў у Гарадскім доме культуры ўзяў клірык прыходу храма Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы іерэй Сергій Дзяшук.

У Лідзе ў Раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ўдзел у сустрэчы з маладымі інвалідамі, іх бацькамі і выхавацелямі ўзяў кіраўнік аддзела па сацыяльным служэнні Лідскай епархіі пратаіерэй Уладзімір Яроміч і духоўнік сястрынства Еўфрасінні Полацкай пратаіерэй Аляксей Глінскі, якія ўручылі Цэнтру развіваючыя гульні, літаратуру і кампакт-дыскі духоўнага зместу, паведамляе lida-eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі