Па Ракке – апоры ІДІЛ ў Іраку – нанесеныя 15 авіяўдараў

Британские ВВСПа іракскім горадзе Ракке – апоры “Ісламскай дзяржавы” – 6 снежня былі нанесеныя магутныя авіяўдары.

Па дадзеных сірыйскай апазіцыі, авіяналёты здзейсніла расійская ваенная авіяцыя. Па некаторых звестах, у выніку бамбёжкі загінулі жанчыны і дзеці, паведамляе ВВС.

Адначасова “Сірыйская назіральная рада па правах чалавека”, якая базуецца ў Брытаніі, заявіў, што падчас авіяналётаў забітыя больш за 30 баевікоў ІДІЛ, а ракеты былі выпушчаныя з самалётаў кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША.

Кіраўнік Рады Рамі Абдэль Рахман паведаміў, што ўсяго нанесеныя каля 15 удараў на поўначы, усходзе і паўднёвым усходзе горада. Паводле яго словаў, дадзеныя аб 32 забітых і 40 параненых паступілі толькі па адной лякарні, агульная колькасць ахвяраў можа апынуцца вышэйшай.

Напярэдадні знішчальнікі Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл Вялікабрытаніі нанеслі другую серыю удараў па пазіцыях баевікоў “Ісламскай дзяржавы” ў Сірыі.

Мэтамі бамбаванняў сталі нафтаносныя раёны, кантраляваныя баявікамі. Брытанскі парламент 2 снежня большасцю галасоў прагаласаваў за рашэнне пачаць авіяўдары па пазіцыях джыхадыстаў на сірыйскай тэрыторыі. Праз некалькі гадзінаў пасля прыняцця рашэння чатыры знішчальніка-бамбавіка Tornado падняліся ў паветра з ваеннай авіябазы Акраціры на Кіпры і здзейснілі першую серыю бамбардыровак. На наступны дзень брытанскія ўлады накіравалі ў Сірыю яшчэ восем бамбавікоў.

Прэзідэнт Сірыі Асад назваў брытанскія авіяўдары па пазіцыях ІДІЛ незаконнымі, запэўніваючы, што авіяналёты прывядуць ўсяго толькі да далейшага распаўсюджвання «ракавай пухліны тэрарызму».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі