У Іраку забілі ісламіста з Беларусі, які ўдзельнічаў у генацыдзе язідаў

васільеў

У Іраку ў раёне Сінджар забіты член тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», пры якім знойдзеныя дакументы з беларускім напісаннем імя і прозвішча “Vasilyeu Dzianis” (Дзяніс Васільеў).

Пры ім выяўленыя аўстрыйскія дакументы, візітоўкі, пластыкавая картка і турэцкая сім-карта. На візітоўцы з гатэля Стамбула ёсць надпіс на рускай мове. Дакументы, выдадзеныя выхадцу з Гродна Дзянісу Васільеву 1982 года нараджэння, дазваляюць яму як мігранту працаваць у аўстрыйскім Брэгенцы. Сайт Kurdish Daily News апісвае яго як беларускага чачэнца.

Па дадзеных выдання, Дзяніс Васільеў прыбыў у Турцыю з Германіі, а затым пераправіўся ў Сірыю. З Сірыі ён накіраваўся ў Ірак, дзе ў 2014 годзе ўдзельнічаў у масавых забойствах язідаў ў раёне Сінджар. Быў забіты ў баях з курдамі ў гарах у гэтым жа раёне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі